BE RU EN

Над Балтыкай сілы НАТА перахапілі рэдкі расійскі самалёт-амфібію

  • 18.01.2026, 10:41

Унікальны выпадак.

Італьянскія знішчальнікі перахапілі расійскі самалёт над Балтыйскім морам. Падобныя інцыдэнты ў гэтым рэгіёне здараюцца рэгулярна. Аднак гэты выпадак прыцягнуў асаблівую ўвагу, бо ідзе гаворка пра рэдкі экспанат флоту агрэсара.

Інцыдэнт адбыўся ўдзень 16 студзеня. Італьянскія знішчальнікі Eurofighter Typhoon падняліся з авіябазы Эмары ў Эстоніі для суправаджэння расійскага самалёта-амфібіі Бе-200ПС, перадае «Мілітарны».

Бе-200ПС — гэта рэактыўны самалёт-амфібія, здольны ўзлятаць і садзіцца як на сушы, так і на вадзе.

Яго выкарыстоўваюць для тушэння буйных пажараў, пошукава-выратавальных аперацый, марскога патрулявання і перавозкі грузаў.

Самалёт мае два турбарэактыўныя рухавікі Д-436Т, можа разганяцца да 720 кіламетраў за гадзіну і лятаць на адлегласць да 3850 кіламетраў.

У пасажырскай версіі ён змяшчае да 72 чалавек, а падчас тушэння пажараў можа браць да 12 тон вады.

Распрацоўку самалёта пачалі напрыканцы 1990-х гадоў, першы палёт ён здзейсніў у 1998 годзе, а серыяйная вытворчасць пачалася ў 2003-м.

Паводле адкрытых крыніц, расійскі флот эксплуатуе вельмі абмежаваную колькасць Be-200. Паводле розных ацэнак, у строі знаходзяцца ад аднаго да трох самалётаў гэтага тыпу.

Перахоплены самалёт з бартавым нумарам RF-88456 быў выраблены ў 2020 годзе.

Апошнія навіны