Сцяпан Попаў заваёваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы па бразільскім джыу-джытсу
- 17.01.2026, 21:37
Спартсмен выступаў у сярэдняй вазе.
Беларускі спартсмен Сцяпан Попаў стаў сярэбраным прызёрам адкрытага чэмпіянату Еўропы па бразільскім джыу-джытсу ў катэгорыі Master 3.
Катэгорыя Master 3 ўключае ўдзельнікаў ва ўзросце ад 41 да 45 гадоў. Спартсмен выступаў у сярэдняй вазе і ў катэгорыі пурпурнага пояса.
«Правёў чатыры паядынкі: тры выйграў болевымі прыёмамі, у чацвёртым выклаўся цалкам да апошняй секунды. Было тры магчымасці завяршыць болевым, але сіл ужо не хапіла — застаўся толькі характар. Дзякуй усім, хто дапамог мне падрыхтавацца і прыехаць сюды. Гэта быў наш шлях, наша праца», — падзяліўся Сцяпан Попаў.
Сцяпан Попаў — чэмпіён свету і Еўропы па самба, залаты медаліст Еўрапейскіх гульняў. У 2020 годзе ён стаў на бок беларускага народа.