BE RU EN

Украінскія дроны нанеслі ўдар па месцы пуску «Арэшніка»

  • 17.01.2026, 19:14

БПЛА даляцелі да Капустына Яра.

Украінскія беспілотнікі зноў даляцелі да палігона «Капустын Яр» у Астраханскай вобласці — пляцоўкі, адкуль, у тым ліку, ажыццяўляюцца пускі балістычных ракет сярэдняй далёкасці комплексу «Арэшнік».

Пра гэта паведамляе выданне «Мілітарны», са спасылкай на даныя расійскіх маніторынгавых рэсурсаў.

Паводле звестак аднаго з такіх каналаў, у раёне палігона былі выяўлены паветраныя аб'екты, пасля чаго ў рэгіёне задзейнічалі сістэмы супрацьпаветранай абароны.

«Капустын Яр» выкарыстоўваецца не толькі для пускаў «Арэшніка»: тут рэгулярна выпрабоўваюць балістычныя ракеты малой і сярэдняй далёкасці, крылатыя ракеты розных тыпаў, зенітныя комплексы, элементы супрацьпаветранай абароны, а таксама ваенную электроніку і навігацыйныя сістэмы для ракетных праграм. Палігон традыцыйна служыць базай для давядзення новых узораў узбраення перад іх пастаноўкай на баявое дзяжурства.

Папярэдняя зафіксаваная атака беспілотнікаў на гэты аб'ект адбылася летам 2024 года. Тады, паводле паведамленняў расійскіх крыніц, дроны дасягнулі тэрыторыі палігона і пашкодзілі некалькі будынкаў. У сеціве з'яўляліся відэазапісы удараў па мантажна-выпрабавальным корпусе — адным з ключавых элементаў інфраструктуры, дзе ажыццяўляецца зборка і падрыхтоўка ракетнай тэхнікі.

Увогуле ў суботу расійскія Z-каналы паведамлялі пра павышаную пагрозу атак БПЛА на абшырнай тэрыторыі — ад Астраханскай вобласці да Калмыкіі.

Апошнія навіны