У Крыме Сілы абароны Украіны паразілі радыёлакацыйную станцыю і «Панцыр-С»
- 17.01.2026, 16:52
А ў раёне Данецка — склад дронаў.
У акупаваным Крыме Сілы абароны Украіны паразілі сродкі праціпаветранай абароны акупантаў, а на акупаваных тэрыторыях каля Данецка — склад расійскіх беспілотнікаў.
Пра гэта паведамілі у Генштабе Узброеных Сіл Украіны.
У паведамленні ўдакладняецца, што ў раёне Еўпаторыі паражана радыёлакацыйная станцыя «Неба-У», а ў раёне Хутарка — зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С».
У раёне Данецка паражана «месца захоўвання і падрыхтоўкі да прымянення беспілотных лятальных апаратаў».
Маштабы шкоды ўдакладняюцца, дадалі ў Генштабе.
8 студзеня ў Генштабе паведамілі, што ў акупаваным Крыме ў раёне Гвардзейскага Сілы абароны паразілі эшалон з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, выкарыстаўшы ўдарныя беспілотнікі FP-2.