BE RU EN

100 гадоў таму нарадзіўся Янка Філістовіч

  • 17.01.2026, 15:58

У 1952 годзе ён камандаваў антысавецкай партызанскай групай у ваколіцах Маладзечна.

4 студзеня 2026 году споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Янкі (Івана Андрэевіча) Філістовіча — удзельніка беларускага антысавецкага руху, сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і аднаго з лідараў Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі ў Францыі, перадае «Радыё Рацыя».

Пра значэнне гэтай постаці для сучаснай беларускай памяці гаворыць даследчык гісторыі БНР і калекцыянер Якаў Бадывіч:

– Фігура надзвычай вялікага маштабу. І для краіны мусіла быць гераічнай постаццю. Я думаю, самым знакамітым было яго дэсантаванне ў Беларусі. Выдаваў часопіс, запатрабаваны ў лагерах для перамешчаных асоб, дзе як раз і жылі Беларусі ў першыя часы сваёй пасляваеннай эміграцыі. Філістовіч быў адданы беларускай справе, не баяўся і на судзе пярэчыць усім гэтым камуністычным, прапагандысцкім лозунгам, якія ішлі ад суддзі.

Янка Філістовіч нарадзіўся 14 студзеня 1926 году ў вёсцы Паняцічы (цяпер Вілейскі раён); удзельнік беларускага эміграцыйнага жыцця ў Заходняй Еўропе. У 1951 годзе Філістовіч вярнуўся ў Беларусь: быў дэсантаваны з амерыканскага самалёта з мэтай арганізацыі патрыятычных сіл для барацьбы з савецкім рэжымам. У 1952 годзе ён камандаваў партызанскай групай на Маладзечаншчыне, быў арыштаваны Міністэрствам дзяржаўнай бяспекі БССР. Судовы працэс адбыўся ў 1953 годзе, а 22 лістапада 1953 году Філістовіч быў расстраляны.

Фота з архіва Янкі Бадывіча
Фота з архіва Янкі Бадывіча
Фота з архіва Янкі Бадывіча
Фота з архіва Янкі Бадывіча

Апошнія навіны