BE RU EN

У Польшчы каля Беластока выявілі кантрабандныя паветраныя шары

  • 17.01.2026, 14:11

Яны, імаверней за ўсё, прыляцелі з Беларусі.

У Падляскім ваяводстве Польшчы выявілі рэшткі двух паветраных шароў, якія перавозілі кантрабандныя цыгарэты.

Пра гэта паведаміла RMF24.

У ноч на суботу рэшткі кантрабандных шароў знайшлі паблізу гарадоў Беластока і Сакулкі Падляскага ваяводства. Мясцовая паліцыя выказала здагадку, што шары прыляцелі з тэрыторыі Беларусі.

Шары перавозілі кардонныя скрынкі, у якіх было каля паўтары тысячы пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак.

У паліцыі дадалі, што звычайна такія тыпы шароў абсталяваныя прыладамі адсочвання, якія дапамагаюць кантрабандыстам знаходзіць пачкі цыгарэт.

Апошнія навіны