Дэлегацыя Украіны прыбыла ў ЗША для перамоваў аб мірным пагадненні
- 17.01.2026, 13:06
Буданаў раскрыў падрабязнасці.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыл Буданаў паведаміў пра свой візіт у Злучаныя Штаты, дзе запланаваныя перамовы з амерыканскімі партнёрамі адносна дэталяў магчымага мірнага пагаднення.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на паведамленне Буданава ў Telegram.
Паводле яго слоў, разам з сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэмам Умеравым і народным дэпутатам Давідам Арахамія ён правядзе шэраг сустрэч у Вашынгтоне.
«Запланавана сумесная сустрэча са Стывенам Уіткофам, Джарэдам Кушнерам і Дэніэлам Дрысколам. Украіне патрэбны справядлівы мір. Працуем на вынік», - напісаў ён.