BE RU EN

У Беларусі забаранілі яшчэ пяць шклоамываек з Расіі

  • 17.01.2026, 12:49

Занадта шмат метанолу.

У Беларусі забаранілі ўвоз і продаж яшчэ пяці шклоамывальных вадкасцяў расійскай вытворчасці, піша «Зеркало». У іх выявілі перавышэнне дапушчальнага ўзроўню метанолу.

Як паведамляе БелТА са спасылкай на Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, спецыялісты выявілі парушэнні санітарных нормаў у некалькіх відах шклоамывальных вадкасцяў з Расіі. З-за гэтага прадукцыю забаранілі ўвозіць у Беларусь, а таксама захоўваць, перавозіць, прадаваць і выкарыстоўваць.

Праверку не прайшлі шклоамывальныя вадкасці IRIS-30, AUTOEXPRESS-30, BLIK-30, «Чистый обзор» -30 і «Путь» -20. Іх вырабляюць ІП Алексей Дегтярев, ООО «Титан — смазочные материалы», ООО «Фортуна», ООО «Химпартнер» і ООО «Путь».

Нагадаем, з 12 студзеня Дзяржстандарт забараніў прадаваць незамярзальную шклоамывальную вадкасць SIBIRIA -30º расійскай вытворчасці.

Апошнія навіны