Украінскія дэсантнікі правялі хітры манеўр на Пакроўскім напрамку
- 17.01.2026, 11:58
Байцы ЗСУ вырашылі дзейнічаць нестандартна.
Украінскія дэсантнікі правялі паспяховую аперацыю на Пакроўскім напрамку, знішчыўшы расійскага вайскоўца дзякуючы хітраму манеўру.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал 79-й асобнай дэсантна-штурмавой Таўрыйскай брыгады.
Як паведамляюць у брыгадзе, падраздзяленні 79-й ОДШБр у складзе 7-га корпуса хуткага рэагавання ДШВ працягваюць выконваць баявыя задачы ў Мірнаградзе і ў яго наваколлях.
Расійскія войскі спрабуюць канцэнтравацца ў схаваных лакацыях паблізу горада, каб перарэзаць лагістычныя маршруты і пранікнуць у населены пункт.
Нядаўна вораг абсталяваў такое месца канцэнтрацыі на тэрыторыі рыбнай гаспадаркі. Пасля аналізу радыёперахопаў украінскія вайскоўцы вызначылі пазыўны расійскага пяхотніка, які знаходзіўся ў адным з будынкаў.
Каб пазбегнуць адкрытага штурму, дэсантнікі вырашылі дзейнічаць нестандартна. Яны падышлі ўшчыльную да будынка і звярнуліся да акупанта на расейскай мове: «Кедр, мы свои. Пришли на помощь».
Пасля гэтага штурмавая група без супраціву зайшла ўнутр і ліквідавала расійскага вайскоўца.