BE RU EN

У Беларусі 17 студзеня чакаюцца моцныя маразы

  • 16.01.2026, 18:37

Да -28°С.

У Беларусі 17 студзеня прагназуюцца маразы да 28 градусаў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах можа ўтварацца слабы туман. Месцамі магчымы іней, а на дарогах утварыцца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, 2–7 м/с.

Уначы тэмпература апусціцца да 17–24 градусаў марозу, у асобных раёнах — да мінус 25–28 градусаў, а на захадзе краіны — да мінус 12–16 градусаў. Удзень тэмпература будзе вагацца ад 10 да 16 градусаў ніжэй за нуль, а на захадзе — ад мінус 7 да мінус 9 градусаў.

Апошнія навіны