Украінская дэлегацыя вылецела ў ЗША на перамовы
- 16.01.2026, 17:56
Хто будзе прадстаўляць Кіеў.
Украінская дэлегацыя вылецела ў ЗША на перамовы, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сумесным брыфінгу з прэзідэнтам Чэхіі Петрам Паўлам.
У склад дэлегацыі ўвайшлі сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў, кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў і кіраўнік фракцыі ўкраінскай партыі «Слуга народа» Давід Арахамія. Паводле слоў Зяленскага, сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа запланаваныя на бліжэйшыя дні.
«Мы спадзяёмся, што будзе больш яснасці як адносна тых дакументаў, якія мы ўжо фактычна падрыхтавалі з амерыканскім бокам, так і адносна адказу Расіі на ўсю тую дыпламатычную працу, якая адбывалася», — сказаў прэзідэнт Украіны.