BE RU EN

Залужны вярнуўся ва Украіну і сустрэўся з Зяленскім

  • 15.01.2026, 19:55

Што абмяркоўвалі.

Былы галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны і пасол у Вялікабрытаніі Валерый Залужны прыехаў ва Украіну і сустрэўся з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта паведаміў украінскі лідар у тэлеграм-канале.

«Сустрэліся з Валерыем Залужным. Падзякаваў яму за працу ў камандзе Украіны. І важна, што мы ўсе разам абараняем незалежнасць Украіны, нашы нацыянальныя інтарэсы, нашых людзей. Абмеркавалі дыпламатычныя задачы, якія актуальныя цяпер і могуць умацаваць нас усіх», — напісаў Зяленскі.

У канцы снежня ўкраінскае выданне Radio NV паведаміла, спасылаючыся на крыніцы, пра планы Залужнага вярнуцца ва Украіну і пайсці ў адстаўку з пасады пасла. «Яны з прэзідэнтам абмяркоўвалі розныя пасады для Залужнага, ад прэм'ера да кіраўніка офіса прэзідэнта, але ён на той момант зацікаўленасці не праявіў», — расказаў суразмоўца выдання. Залужны разважаў пра пасаду пасла ў ЗША або галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны, але рашэнні прынятыя не былі, сцвярджалі іншыя крыніцы Radio NV.

Апошнія навіны