У Польшчы абвясцілі пра перадачу Украіне МіГ-29
- 15.01.2026, 19:53
Кіеў атрымае да дзевяці знішчальнікаў.
Польшча плануе перадаць Украіне да дзевяці сваіх знішчальнікаў МіГ-29, рашэнне прынята, і цяпер вядзецца абмеркаванне дэталяў з Кіевам. Пра гэта заявіў намеснік міністра абароны краіны Павал Залеўскі, чые словы цытуе TVP World.
«Мы чакаем адказу ад Міністэрства абароны Украіны. Перамовы працягваюцца. Гэта ўжо выключна тэхнічныя абмеркаванні», — сказаў Залеўскі.
Паводле яго слоў, Кіеў падтрымлівае прапанову аб перадачы знішчальнікаў, і цяпер лагістыка і тэхнічныя дэталі знаходзяцца на стадыі дапрацоўкі. Першапачатковая пастаўка будзе складацца з «менш за дзесяць самалётаў», — сказаў намеснік міністра.