BE RU EN

Прэзідэнт Германіі сустрэўся з Марыяй Калеснікавай

  • 15.01.2026, 18:53

Штайнмаер прыняў яе ў рэзідэнцыі ў палацы Бэльвю.

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер сустрэўся з былой палітзняволенай Марыяй Калеснікавай. Ён прыняў яе ў сваёй рэзідэнцыі ў палацы Бэльвю, піша «Нямецкая хваля».

Калеснікава пакінула запіс у гасцёвай кнізе, дзе раней такі ж запіс пакідала лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч. «Цудоўна зноў бачыць вас на волі», — сказаў перад журналістамі Франк-Вальтэр Штайнмаер Калеснікавай.

13 снежня 2025 года Марыю Калеснікаву вызвалілі пасля перамоваў з ЗША разам з яшчэ 122 палітзняволенымі. Беларускія ўлады вывезлі іх ва Украіну, пасля яны змаглі выехаць у краіны ЕС. Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку афіцыйна прыняла Германія.

Апошнія навіны