BE RU EN

На «Гродна Азот» часткова прыпынілі працу аднаго цэха

  • 15.01.2026, 14:28

Над горадам можа ўзняцца факел.

На «Гродна Азот» 14 студзеня з-за вытворчай неабходнасці выканання наладкавых работ цэх «Аміяк-4» часткова спынены. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.

«У працэсе выканання тэхналагічных аперацый на працягу сутак будзе адбывацца кароткачасовае спальванне гаручых рэчываў на факельнай устаноўцы. Усе аперацыі праходзяць у штатным рэжыме», — расказалі на заводзе.

Там дадалі, што пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма.

Апошнія навіны