У Мінску з'явілася піца з пяльменямі
- 15.01.2026, 11:18
Толькі не паказвайце яе італьянцам.
«Піца-лісіца» прадставіла піцу з пяльменямі, піша Koko.by. Яна называецца «Студэнцкая».
Склад наступны: маянэз, пяльмені (ялавічына, свініна, курыца) у фрыцюры, цвёрды сыр, сыр мацарэла, сметана.
Вага — 600—700 грамаў, цана — 21 рубель 50 капеек.