«Рэал» у першым матчы пры Арбелоа сенсацыйна вылецеў ад каманды з Д2 Іспаніі
- 15.01.2026, 10:52
Клуб пры новым галоўным трэнеры ў 1/8 фіналу Кубка Іспаніі саступіў «Альбасэтэ».
Мадрыдскі «Рэал» у першым матчы пры новым галоўным трэнеры вылецеў з Кубка Іспаніі.
Падапечныя Альваро Арбелоа ў 1/8 фіналу Кубка саступілі «Альбасэтэ», які займае 17-е месца ў Сегундзе, піша sport5.by.
Выніковы лік сустрэчы — 2:3.
«Альбасэтэ» — «Рэал Мадрыд» — 3:2
Галы: 1:0 — Вільяр (42), 1:1 — Мастантуона (45+3), 2:1 — Хефтэ (82), 2:2 — Гарсія (90+1), 3:2 — Хефтэ (90+4)
Такім чынам, «вяршковыя» пакінулі розыгрыш турніру, не патрапіўшы ў лік чвэрцьфіналістаў.
Пасля матчу галоўны трэнер «Рэала» Альваро Арбелоа заявіў, што «яго футбалісты самыя цудоўныя, а Вінісіус сёння паказаў сваю найлепшую версію — ён быў сапраўдным капітанам!»
Нагадаем, дзеючым уладальнікам трафея з’яўляецца «Барселона», якая ў фінале леташняга розыгрышу абыграла «Рэал» з лікам 3:2.
«Рэал Мадрыд» у першым матчы пры новым галоўным трэнеры вылецеў з Кубка Іспаніі
Падапечныя Арбелоа ў 1/8 фіналу Кубка саступілі «Альбасэтэ», які займае 17-е месца ў Сегундзе