ЗСУ атрымалі першыя трафеі «баявой конніцы» арміі РФ
- 15.01.2026, 10:46
Гэта першы зафіксаваны выпадак, калі такі «транспарт» акупантаў дастаўся ўкраінскім жаўнерам.
Расійская армія пачала выкарыстоўваць коней для перакідкі штурмавікоў на пярэднюю лінію з-за вострага дэфіцыту тэхнікі. Пра гэта раней паведамлялі ў ЗСУ, а цяпер з’явіліся і першыя пацверджаныя трафеі, паведамляе Dialog.UA са спасылкай на 1-ы асобны штурмавы полк ЗСУ.
На Гуляйпольскім напрамку ўкраінскія вайскоўцы захапілі коней, якія да таго выкарыстоўваліся расійскімі падраздзяленнямі. Гэта першы зафіксаваны выпадак, калі такі «транспарт» акупантаў дастаўся ўкраінскім вайскоўцам.
Інфармацыя пра перамяшчэнне расійскіх акупантаў конна з’явілася яшчэ ў 2024 годзе. Тады ўкраінскія абаронцы зафіксавалі спробы акупантаў выкарыстоўваць коней для заходу на пазіцыі.
Прычына ўсяго гэтага абсурду простая: у ЗСУ адзначаюць, што Расія страчвае бранятэхніку і аўтамабілі настолькі хутка, што ў штурмавых атаках усё часцей ужываюцца прымітыўныя і састарэлыя спосабы перасоўвання.
Пры гэтым украінскія ваяры адзначаюць, што штурмавікі на конях таксама становяцца лёгкай мішэнню для аператараў дронаў. Пры гэтым ідэя конных штурмаў не ўзнікла спантанна. Яшчэ ў верасні камандзір аднаго з падраздзяленняў арміі РФ ініцыяваў падрыхтоўку спецыяльных конных груп для атак на фронце, пра гэта тады адкрыта пісаў расійскі прапагандыст Сямён Пегаў.