BE RU EN

У Мінску мужчына помсціў свайму наймальніку

  • 15.01.2026, 9:40

Жыхар Асіповічаў пайшоў неардынарным шляхам.

Крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне чужой маёмасці грамадска небяспечным спосабам узбудзілі ў дачыненні да 32-гадовага жыхара Асіповічаў, які падпаліў кватэру ў Мінску, паведамілі ў МУС, піша «Зеркало».

Мужчына разам з брыгадай працаваў на сталічную арганізацыю і жыў у кватэры, якую прадаставіў наймальнік. Аднак праз некаторы час паміж імі ўзніклі рознагалоссі, з-за чаго працоўныя адносіны былі спыненыя.

«Пакідаючы здымнае жыллё апошнім, фігурант з дапамогай паперы падпаліў ложак у адным з пакояў, у выніку чаго адбыўся пажар. Затым мужчына з'ехаў з горада, аднак пазней быў устаноўлены і затрыманы», — паведамілі ў МУС.

Прычыненую шкоду ацанілі ў 20 тысяч рублёў. Ніхто з суседзяў і іх маёмасць не пацярпелі.

У дачыненні да рабочага ўзбудзілі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне чужой маёмасці, здзейсненыя грамадска небяспечным спосабам. Санкцыя артыкула прадугледжвае да пяці гадоў абмежавання волі або да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны