Трамп правёў перамовы з часовай прэзідэнткай Венесуэлы Дэльсі Радрыгес
- 15.01.2026, 9:10
Амерыканскі лідар абвясціў пра новае партнёрства дзвюх краін.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што правёў «вельмі плённую» размову з часовай прэзідэнткай Венесуэлы Дэльсі Радрыгес.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Трампа ў сацсетцы Truth Social.
«Мы дасягаем велізарнага прагрэсу, дапамагаючы Венесуэле стабілізавацца і аднавіцца», - адзначыў амерыканскі прэзідэнт.
Трамп паведаміў, што падчас перамоваў абмяркоўваліся ключавыя тэмы, у прыватнасці супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, здабыча карысных выкапняў, гандаль і пытанні нацыянальнай бяспекі. Ён падкрэсліў, што патэнцыйнае партнёрства паміж ЗША і Венесуэлай можа быць выгадным для абодвух бакоў.
Трамп таксама выказаў упэўненасць, што Венесуэла мае шанцы вярнуцца да эканамічнага росту і росквіту.
«Венесуэла неўзабаве зноў стане вялікай і квітнеючай, магчыма, нават большай, чым калі-небудзь раней!» - напісаў Трамп.