РФ ратыфікавала пагадненне з Беларуссю аб абароне грамадзян ад пераследу
- 14.01.2026, 20:50
Падрабязнасці.
У Дзяржаўнай думе Расіі ратыфікавалі пагадненне з Рэспублікай Беларусь аб абароне грамадзян. Як піша ТАСС, гэты дакумент на разгляд ніжняй палатай расійскага парламента быў унесены дыктарам Расіі Уладзімірам Пуціным 9 студзеня 2026 года.
Пагадненне грунтуецца на прынцыпах міжнароднага права і гарантуе абарону грамадзян ад неабгрунтаванага пераследу іншымі краінамі, а таксама наднацыянальнымі органамі юстыцыі. Таксама дакументам прадугледжваецца забеспячэнне прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін і суверэннай роўнасці дзяржаў.