Тэнісіст-аматар выйграў $660 тысяч, абыграўшы Сінера
- 14.01.2026, 19:18
Ён здолеў выйграць разыгрыш у другой ракеткі свету.
Тэнісіст-аматар Джордан Сміт выйграў паказальны турнір 1 Point Slam, які прайшоў перад пачаткам Australian Open.
Паводле правілаў турніру тэнісіст мусіў выйграць толькі адзін разыгрыш. У турніры ўдзельнічалі аматары і вядучыя спартсмены. Таксама на турніры не было падзелу на мужчын і жанчын.
У фінале Сміт абыграў Джоанну Гарланд з ЗША. На шляху да фіналу Сміт перамог Пабла Каррэньо-Бусту, другую ракетку свету Янніка Сінера і амерыканскую тэнісістку Аманду Анісімаву.
За перамогу ў турніры Сміт атрымаў 1 млн аўстралійскіх долараў (каля $660 тысяч).