МАЗ паказаў дом на колах
- 14.01.2026, 18:36
Фотафакт.
Мінскі аўтамабільны завод пазіцыянуе яго як аснову актыўнага адпачынку. Дарэчы, ва ўмовах сур'ёзнага росту цэн на квадратны метр жылля дом на колах можа стаць не толькі месцам часовага адпачынку.
У аўтадома МАЗа пад назвай «Купава 273140» пад капотам усталяваны эканамічны дызельны рухавік класа Еўра-5 магутнасцю 150 к.с. Каробку перадач, праўда, прапануюць толькі 6-ступеньчатую механічную. Затое для «камфортнага і бяспечнага кіравання» ў доме на колах ёсць базавы мінімум сучасных сістэм: ABS (антыблакіровачная сістэма), EBD (электроннае размеркаванне тармазных высілкаў), ESC (сістэма курсавай устойлівасці). Тармазы пярэднія і заднія — дыскавыя.