ЗША спынілі афармленне віз для расіян
- 14.01.2026, 17:41
А таксама для грамадзян яшчэ 74 краін.
Злучаныя Штаты прыпыняюць афармленне віз для грамадзян 75 краін, у тым ліку Расіі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента Томі Пігготт, перадае Fox News.
Рашэнне ўступіць у сілу 21 студзеня 2026 года і будзе дзейнічаць на нявызначаны тэрмін.
Паводле слоў прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамента, гэта мера звязаная з пераглядам іміграцыйных працэдур. «Іміграцыя з гэтых 75 краін будзе прыпыненая, пакуль Дзяржаўны дэпартамент пераглядае працэдуры іміграцыйнага кантролю, каб прадухіліць уезд замежных грамадзян, якія будуць атрымліваць сацыяльнае забеспячэнне і дзяржаўныя льготы», — растлумачыў Томі Пігготт.
У лік дзяржаў, на якія распаўсюджваецца прыпыненне, таксама ўваходзяць Іран, Бразілія і Самалі. Ці трапіла ў яго Беларусь — пакуль невядома.