BE RU EN

Беларускія дранікі могуць трапіць у спіс ЮНЕСКА

  • 14.01.2026, 16:33

Цяпер у гэтым спісе ёсць 11 беларускіх аб'ектаў.

Беларускія стравы з бульбы могуць трапіць у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, піша БелТА.

Паводле слоў начальніцы ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Ірыны Дашчынскай, цяпер у Беларусі для вылучэння ў спіс ЮНЕСКА распрацоўваецца нацыянальнае дасье страў з цёртай бульбы з традыцыямі іх прыгатавання і спажывання.

Прадстаўніца Мінкульта нагадала, што цяпер Беларусь прадстаўлена ў спісах ЮНЕСКА чатырма матэрыяльнымі аб'ектамі: Белавежскай пушчай, замкавым комплексам «Мір», архітэктурна-культурным комплексам рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы і геадэзічнай Дугай Струвэ. Таксама ў пераліку сем нематэрыяльных аб'ектаў: святочны калядны абрад «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна, урачыстасць ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай, вясновы абрад «Юр'еўскі карагод» у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна, культура ляснога бортніцтва, саломапляценне ў Беларусі, вытынанка, а таксама няглюбская тэкстыльная традыцыя.

Апошнія навіны