BE RU EN

У Мінску скаротылі спіс прафесій, якім прадаставяць арэнднае жыллё

  • 14.01.2026, 13:15

У спісе на 2026 год стала на дзве пазіцыі менш.

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт абнавіў пералік найбольш запатрабаваных прафесій і пасад, прадстаўнікі якіх могуць разлічваць на першаачарговае прадастаўленне арэнднага жылля. У спісе на 2026 год стала на дзве пазіцыі менш, пры гэтым самі прыярытэты сталічных уладаў прыкметна змяніліся, піша Telegraf.

Рашэнне Мінгарвыканкама № 5403 ад 24 снежня было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 14 студзеня.

Калі летась у прыярытэце былі кіраўнікі і галоўныя спецыялісты структурных падраздзяленняў гарадскіх органаў, то цяпер права на першаачарговае арэнднае жыллё сярод служачых атрымалі толькі дзве катэгорыі — інжынеры-праграмісты і спецыялісты па арганізацыі закупак.

Скараціўся і спіс рабочых прафесій. У 2026 годзе ён уключае шэсць пазіцый:

кіроўца тралейбуса;

манцёр шляху;

кухар;

рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў;

электрагазазваршчык;

электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак.

Апошнія дзве спецыяльнасці з’явіліся ў пераліку ўпершыню. У той жа час са спісу выключылі муляраў, маляроў, тынкоўшчыкаў, а таксама работнікаў па комплекснай уборцы і ўтрыманні дамавалоданняў — дворнікаў. У абноўленым пераліку гэтых прафесій больш няма.

Апошнія навіны