Беларусь і Зімбабвэ будуць супрацоўнічаць у ваеннай сферы
- 14.01.2026, 10:02
Апублікаваны дакумент, які падпісаў Хрэнін.
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал апублікаваў 14 студзеня тэкст пагаднення паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Зімбабвэ аб ваенным супрацоўніцтве. Дакумент быў падпісаны 15 снежня 2025 года падчас візыту Віктара Хрэніна у Харарэ.
Дакумент прадугледжвае ваеннае супрацоўніцтва ў такіх сферах, як ваенная адукацыя і медыцына, ваенныя СМІ, правядзенне сумесных мерапрыемстваў, аператыўная і баявая падрыхтоўка вайскоўцаў, ваенна-навуковая, навукова-тэхнічная і даследчая дзейнасць, сумесныя даследаванні і распрацоўкі, а таксама сістэмы радыёэлектроннай барацьбы, інфармацыйныя сістэмы і сродкі сувязі ваеннага прызначэння. Таксама магчыма супрацоўніцтва ў іншых сферах.
Згодна з пагадненнем, прадстаўнікі краін не прымаюць удзелу ва варожых дзеяннях, якія могуць пацягнуць за сабой парушэнне міру, унутранай бяспекі і канстытуцыйнага ладу ў краіне-партнёры.
15 снежня, падчас візыту ў Харарэ, міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін правёў перамовы са сваёй зімбабвійскай калегай Оппа Мучынгуры-Кашыры. Ён адзначыў, што «ў ваенным плане Беларусі ёсць што прапанаваць Зімбабвэ».
Па выніках перамоваў кіраўнікі ваенных ведамстваў падпісалі міжведамаснае пагадненне аб ваенным супрацоўніцтве.