BE RU EN

Axios: Уіткоф таемна сустрэўся з сынам апошняга шаха Ірана Пехлеві

  • 13.01.2026, 23:16

Што вядома.

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткоф у мінулыя выхадныя правёў таемную сустрэчу з сынам апошняга шаха Ірана Рэзай Пехлеві, каб абмеркаваць пратэсты, што ахапілі Ісламскую Рэспубліку, паведамляе Axios са спасылкай на неназванага амерыканскага чыноўніка. Гэта першы падобны кантакт на высокім узроўні.

Axios адзначае, што Пехлеві пазіцыянуе сябе як магчымы «пераходны лідар» у Іране. На працягу апошніх двух тыдняў ён актыўна выступаў на амерыканскіх тэлеканалах, заклікаючы Дональда Трампа ўмяшацца і падтрымаць пратэсты. Аднак, паводле крыніцы партала, у адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта былі здзіўленыя, што на некаторых пратэсных акцыях дэманстранты пачалі скандаваць яго імя.

Сам Трамп, каментуючы магчымае развіццё падзей у Іране, назваў Пехлеві «добрым чалавекам», але адзначыў, што на дадзены момант не лічыць дарэчным праводзіць з ім сустрэчу ў статусе прэзідэнта ЗША. «Я думаю, што лепш даць усім магчымасць самастойна паехаць туды і ўбачыць, хто зможа выйсці наперад», — сказаў амерыканскі лідар (цытата паводле Reuters).

Апошнія навіны