BE RU EN

У Мінску знайшлі ларок, дзе мяса прадавалася само па сабе

  • 13.01.2026, 22:56

«Цуд» растлумачыўся проста.

У Мінску праверылі гандлёвыя павільёны аднаго з прадпрымальнікаў і выявілі адразу некалькі парушэнняў — у тым ліку ўтаенне выручкі і найм работнікаў без афіцыйнага афармлення, паведамілі ў Упраўленні аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ па Мінску, перадае «Зеркало».

Яшчэ да выхаду на праверку падаткоўцы праманіторылі як уласныя базы, так і староннія інфармацыйныя рэсурсы. Аказалася, што грашовыя паступленні ішлі адразу ў два гандлёвыя аб’екты, але на абодвух ларках афіцыйна значыўся адзін прадпрымальнік без аніводнага работніка. Паводле даных ФСАН, супрацоўнікаў у яго не было ўвогуле.

Разгадка аказалася простай. У тэлеграм-канале самога прадпрымальніка правяраючыя знайшлі аб’яву пра найм прадаўца з аплатай 50 рублёў у дзень. Гэта пацвердзіла, што людзі ў павільёне сапраўды працавалі, але не былі аформлены ў вызначаным парадку.

Цяпер прадпрымальніку трэба будзе ўплаціць штрафы і даналічаныя падаткі.

Апошнія навіны