BE RU EN

У Адэсе ў выніку абстрэлу РФ пашкоджаны кансулят Польшчы

  • 13.01.2026, 21:14

Абышлося без ахвяр.

У выніку абстрэлу Адэсы расійскай арміяй у ноч на 13 студзеня быў пашкоджаны будынак кансулята Польшчы. Пра гэта спікер міністэрства замежных спраў краіны Мацей Вевіор напісаў у X.

«Ніхто з нашых супрацоўнікаў не пацярпеў. Вялікая павага ўсёй камандзе МЗС, якая працуе ва Украіне», — гаворыцца ў ягоным допісе.

Уначы пад ударам расійскіх беспілотнікаў былі энергетычныя аб’екты, жылыя шматпавярховыя дамы, бальніца, дзіцячы сад, лунапарк, ліцэй, фітнес-цэнтр, а таксама прыватны транспарт.

Сярод пацярпелых — шэсць чалавек ва ўзросце ад 35 да 68 гадоў. Двух даставілі ў бальніцу, паведаміў кіраўнік ОВА.

Апошнія навіны