У Эстоніі выпадкова адмянілі адзін падатак
- 13.01.2026, 20:52
З-за друкарскай памылкі ў тэксце законапраекта.
У Эстоніі адмянілі падатак на азартныя гульні з-за памылкі ў тэксце законапраекта. Пра гэта паведаміла Эстонская нацыянальная тэлерадыёвяшчальная карпарацыя (ERR) са спасылкай на члена фінансавай камісіі Айвара Кокка.
Паводле звестак чыноўніка, ухвалены ў снежні 2025 года законапраект прадугледжваў паступовае зніжэнне падатку на анлайн-казіно з шасці да чатырох працэнтаў. Аднак з-за друкарскай памылкі ў тэксце закона падатак фактычна быў цалкам адменены. Памылку выявіў юрыст аднаго з анлайн-казіно ўжо пасля ўступлення дакумента ў сілу.
«Азартныя гульні і дыстанцыйныя азартныя гульні выпалі з падаткаабкладання ў гэтым годзе, то бок гульні казіно, якія праводзяцца праз інтэрнэт, у гэтым годзе не абкладаюцца падаткам», — сказаў Кокк.
Паводле слоў члена фінансавай камісіі, памылку плануюць аператыўна выправіць, аднак на карэкціроўку закона спатрэбіцца каля месяца.