Беларус злавіў рыбу памерам здзясяцігадовае дзіця
- 13.01.2026, 19:39
Відэафакт.
Беларускі рыбак падзяліўся ў інстаграме відэа і фота, дзе паказаў, як яму ўдалося злавіць вялікую рыбу падчас леташняй зімовай рыбалкі, піша Blizko.by.
Рыбак распавёў, што 25 лютага 2025 года ён паехаў на ніжні Нёман у пошуках жараха, але замест яго злавіў вялікага амура вагой прыблізна 20 кілаграмаў. Рыба аказалася вельмі моцнай — на працягу паўгадзіны яна цягнула рыбака каля 500 метраў па плыні.
Даўжыня амура склала каля 135 сантыметраў, што прыкладна адпавядае росту дзясяцігадовага дзіцяці. Пасля кароткай фота- і відэасесіі рыбу адпусцілі назад у ваду.