BE RU EN

Трамп звярнуўся да пратэстоўцаў у Іране

  • 13.01.2026, 17:56

Дапамога ўжо ў дарозе.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звярнуўся да пратэстоўцаў у Іране, дзе пратэсты працягваюцца ўжо больш за два тыдні. Сёння, 13 студзеня, Трамп апублікаваў допіс у Truth Social:

— Іранскія патрыёты, ПРАЦЯГВАЙЦЕ ПРАТЭСТАВАЦЬ — БЯРЫЦЕ ПАД КАНТРОЛЬ СВАЕ ЎСТАНОВЫ!!!

Запамінайце імёны забойцаў і катоў.

Я скасаваў усе сустрэчы з іранскімі чыноўнікамі да таго часу, пакуль бессэнсоўныя забойствы пратэстоўцаў НЕ СПЫНЯЦЦА.

ДАПАМОГА ЎЖО Ў ДАРОЗЕ. MIGA (Make Iran great again — Зробім Іран зноў вялікім — Заўв.)!!!

Як пісаў сайт Charter97.org, Трампу прапанавалі варыянты нанясення удараў па рэжыме ў Іране. Канчатковага рашэння прэзідэнт ЗША пакуль не прыняў. Прэзідэнту быў прадстаўлены шэраг варыянтаў, уключаючы ўдары па неваенных аб’ектах у Тэгеране.

Апошнія навіны