У Чорным моры беспілотнікі атакавалі адразу тры нафтавыя танкеры
- 13.01.2026, 17:36
Атака адбылася каля ўзбярэжжа Расіі.
Нафтавыя танкеры былі атакаваныя ў аўторак, 13 студзеня, паблізу чарнаморскага пагрузачнага тэрмінала Каспійскага трубаправоднага кансорцыума (КТК).
Агенцтва Bloomberg са спасылкай на ананімную крыніцу паведамляе, што былі атакаваныя два нафтавыя танкеры — Delta Harmony і Matilda
Паводле суразмоўцы агенцтва, судны павінны былі загрузіць нафту з Казахстана на марскім прычале КТК. Перад атакай Delta Harmony і Matilda адышлі ад аб’екта, чакаючы, калі дойдзе іх чарга атрымаць груз.
Атакі могуць яшчэ больш парушыць пагрузку на КТК — галоўным канале экспарту казахстанскай нафты, які ўжо істотна скараціўся з-за непагадзі і пашкоджання прычала ў выніку ўдару БПЛА ў лістападзе 2025 года, адзначае Bloomberg.
У сваю чаргу агенцтва Reuters паведамляе пра атакі на тры танкеры.