Навукоўцы прапануюць разлічыць сваю верагодную працягласць жыцця
- 13.01.2026, 15:44
Навошта задаваць гэтыя пытанні зязюле?
Замест гэтага можна вывучыць праект ад World Data Lab («Лабараторыя сусветных даных»): сайт дазваляе пазнаёміцца са статыстыкай, якая паказвае, колькі жыхароў Зямлі маладзейшыя за вас, а колькі — старэйшыя, — піша «Нож».
Стваральнікі інтэрактыўнай платформы прапануюць людзям увесці дату свайго нараджэння і паглядзець на сваё месца ў свеце з пункта гледжання глабальнай дэмаграфіі. Такім чынам, кожны ахвотны можа даведацца, колькі ў сярэднім жывуць грамадзяне яго краіны, а таксама параўнаць гэты паказчык з сусветным.
«Уявіце, што сёння вы жывяце ў іншай краіне, і працягласць вашага жыцця адпавядае іншай эпосе. Колькі, меркавана, вы пражывяце?» — інтрыгуюць карыстальнікаў аўтары праекта.
Каманда World Data Lab збірае і візуалізуе даныя, атрыманыя ад нацыянальных статыстычных службаў, а таксама ад арганізацый World Bank, UN Population Division і іншых крыніц.
Праверыць працягласць жыцця можна тут