BE RU EN

Сабаленка выказалася пра адмову ўкраінкі Касцюк паціснуць ёй руку

  • 12.01.2026, 21:19

Украінскія тэнісісткі не паціскаюць рук беларускам і расіянкам з-за іх непэўнай пазіцыі адносна вайны РФ ва Украіне.

Першая ракетка свету Арына Сабаленка пракаменціравала адмову ўкраінкі Марты Касцюк паціснуць ёй руку пасля фіналу турніру ў Брысбене, у якім беларуска перамагла з лікам 6:4, 6:3.

На наступнай прэс-канферэнцыі Арына пракаменціравала паводзіны Касцюк:

– Справа ў іх пазіцыі. Што я магу зрабіць? Калі я выходжу на корт, то думаю толькі пра тэніс. Пра тое, што мне трэба зрабіць, каб перамагчы. Не мае значэння, хто па другі бок сеткі, я проста выхаджу і спаборнічаю як спартсменка.

Дзякуючы перамозе ў сваім першым турніры сезона Арына зарабіла 214,5 тысячы долараў прызавых і захоўвае першую пазіцыю ў рэйтынгу. Гэта яе другі запар тытул у Брысбене, пяты ў Аўстраліі і 22-і ў кар’еры.

Апошнія навіны