Льдзіна прабіла дах у вежы «Федэрацыя» у «Масква-Сіці»
- 12.01.2026, 19:41
Ледзяная глыба праляцела каля 40 паверхаў.
Льдзіна адарвалася ад вежы «Захад», праляцела каля 40 паверхаў і прабіла шкляны дах у вежы «Федэрацыя» ў дзелавым цэнтры «Масква-Сіці». Пра гэта паведамляе Telegram-канал Mash.
Паводле ягоных звестак, ледзяная глыба ледзь не трапіла ў чалавека.
«+1 да наступстваў цыклону «Фрэнсіс», — адзначаецца ў паведамленні.