BE RU EN

Небяспека для Крамля

  • Іван Яковіна
  • 12.01.2026, 14:34

Пра магчымае развіццё падзей вакол Кадырава.

Нягледзячы на тое, што ў Чачні 25 гадоў усё залівалі жалезабетонам, сыход Рамзана Кадырава у іншы свет, які намячаецца, нават у спакойны час магаў бы прывесці да істотных узрушэнняў: занадта ўжо шмат унутранай напружанасці назапасілася ў сістэме.

Цяпер жа час зусім неспакойны.

Па-першае, няма відавочнага пераемніка, а гэта заўсёды вялікі фактар нестабільнасці і рызыкі пры транзіце ўлады ў аўтарытарнай сістэме. Ёсць верагоднасць, што прызначаны пераемнік многіх не задаволіць, і ў яго з'явяцца канкурэнты, у тым ліку — аўтарытэтныя і ўзброеныя.

Па-другое, уся расійская армія знаходзіцца ва Украіне, прычым у моцна патрэпаным выглядзе. У выпадку пачатку ў Чачні нейкай калатнечы, а тым больш — паўстання, падаўляць яго ўвогуле не будзе каму. З вельмі высокай верагоднасцю палыхне ўвесь Каўказ.

Трэці фактар рызыкі — найвострая нястача грошай у бюджэце РФ. Раней любую нестабільнасць, барацьбу за ўладу і нават узброеныя сутыкненні на Каўказе спынялі не столькі сілай, колькі грашыма. Але іх павінна быць вельмі шмат. А цяпер з-за падзення нафтавых даходаў і агульнага знясілення эканомікі грошай зусім няма.

Таму навіны пра адмову абедзвюх нырак у Кадырава непазбежна прывядуць да вострай галаўной болі і прыступу гемарою ў валдайскага пацыента. І ракета «Арэшнік» яму тут не дапаможа.

Іван Яковіна, «Фэйсбук»

Апошнія навіны