У Беларусі забаранілі яшчэ адну незамярзайку
- 12.01.2026, 14:04
Вадкасць пачынае замярзаць ужо пры −13 °C.
У Беларусі забаранілі прадаваць незамярзальную шклоамывальную вадкасць SIBIRIA‑30 расійскай вытворчасці, паведамляе БелТА. Незамярзайка не прайшла праверку.
Праверка паказала, што вадкасць ад разанскай кампаніі ТАА «Фартуна» насамрэч замярзае ўжо пры прыблізна −13 °C, а не пры −30 °C, як пазначана на пакаванні. То бок яна не падыходзіць для выкарыстання пры моцных маразах.
З 12 студзеня продаж, увоз і выкарыстанне гэтай вадкасці ў Беларусі забароненыя, а ўся прадукцыя павінна быць знятая з продажу.