BE RU EN

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію

  • 12.01.2026, 13:02

Лёс яе мужа невядомы.

Анжэлу Сандалюк, жонку Сяргея Сандалюка, экс-намесніка начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў, асудзілі на два гады калоніі па артыкуле аб грубым парушэнні грамадскага парадку (арт. 342 КК), на гэта звярнула ўвагу «Наша Ніва». Суд над ёй адбыўся яшчэ ў 2024 годзе, аднак прысуд не быў вядомы.

Сяргей Сандалюк таксама быў асуджаны за ўдзел у пратэстах, аднак дакладны прысуд яму невядомы.

Сандалюк займаў пасаду намесніка начальніка ДВП у 2013–2018 гадах. Пасля гэтага пайшоў у адстаўку, зарэгістраваўся як ІП. У лістападзе 2024 года Лукашэнка сваім указам пазбавіў яго звання.

Апошнія навіны