У Полацкім раёне легкавы аўтамабіль урэзаўся ў сустрэчны рэйсавы аўтобус
- 12.01.2026, 12:11
Загінулі два чалавекі.
Два чалавекі загінулі пры сутыкненні легкавага аўтамабіля і аўтобуса ў Полацкім раёне, паведамілі ў прэс-службе МУС.
Аварыя адбылася 12 студзеня каля 09.30 на трасе Н3200 Полацк — Ушачы. Папярэдне ўстаноўлена, што 34-гадовы вадзіцель Volkswagen не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам МАЗ.
У выніку ДТЗ вадзіцель легкавага аўтамабіля і яго пасажыр, асоба якога ўстанаўліваецца, ад атрыманых траўмаў загінулі на месцы.
У аўтобусе знаходзіліся 10 чалавек, ніхто не пацярпеў.