BE RU EN

У Гомелі знікла вада

  • 12.01.2026, 9:41

Гараджан просяць не панікаваць.

У Гомелі ў Чыгуначным раёне 12 студзеня з-за аварыі часова адключылі халодную ваду. Пра гэта паведамілі гарадскія службы.

Без водазабеспячэння засталіся тры жылыя дамы на вуліцы Шасейнай — № 9, 11 і 11А. На месцы працуе рамонтная брыгада, задзейнічана спецтэхніка. Паводле папярэдніх звестак, ліквідаваць аварыю плануюць да 16:00.

Гараджан просяць не панікаваць: спецыялісты займаюцца аднаўленнем падачы вады, сітуацыя, як сцвярджаецца, пад кантролем.

Апошнія навіны