BE RU EN

Лукашэнка ў разгубленасці, чыноўнікі абмяркоўваюць яго слабасць

  • 12.01.2026, 8:57

Дыктатар затаіўся.

Крыніцы тэлеграм-канала «Беларуская выведка» паведамляюць пра небывалую дэпрэсію, якая накрыла штаб Лукашэнкі:

— Лукашэнка ў разгубленасці і спрабуе ўгадаць настрой Пуціна, хоча быць карысным. Вось у чым прычына. Стрымліванне прарасійскай пятай калоны, вызваленне палітвязняў, перамовы з «ворагамі з ЗША», арышт Мадура, навіслая праблема Кубы і рэвалюцыя ў Іране наклаліся на няскрываемае незадаволенне Крамля.

Лукашэнка затаіўся і залез пад карч, бо расіяне пачалі пасылаць адназначныя сігналы з намёкам, што ён зноў загуляўся.

Паводле нашых звестак, неўзабаве адбудзецца кадравая зачыстка асноўных дзейных асоб рэпрэсій, распачатых у 2020-м. Падлягаюць «пераходу на іншую працу» некалькі генералаў сілавога блока. Пераназначэнні пачнуцца ў найбліжэйшы час.

Прычына — Лукашэнка незадаволены «размоўкамі» ўнутры сістэмы з абмеркаваннем яго слабасцяў.

Апошнія навіны