BE RU EN

Сенатар Грэм: Камуністычным уладам Кубы варта шукаць новае месца для жыцця

  • 11.01.2026, 19:39

Ён параіў кубінскім уладам патэлефанаваць Мадуру, каб спытаць, што рабіць.

Сенатар Ліндсі Грэм у сацсетцы X параіў кубінскім уладам шукаць «новае месца для жыцця», суправадзіўшы свой пост публікацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа у сацсетцы Truth Social з выказваннем пра Кубу.

«Мая парада камуністам, якія кіруюць Кубай і прыгнятаюць яе народ: патэлефануйце Мадуру і спытайце яго, што рабіць... Калі, вядома, вам удасца да яго датэлефанавацца. На вашым месцы я б стаў шукаць новае месца для жыцця», — заявіў Грэм, каментуючы словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што Куба больш не будзе атрымліваць грошы і нафту.

Апошнія навіны