Воіны ўкраінскай берагавой абароны знішчылі лодкі з расійскім дэсантам на Дняпры
- 10.01.2026, 14:57
Відэафакт.
Украінскія абаронцы знішчылі расійскі дэсант, які чарговы раз спрабаваў перабрацца праз Дняпро на лодках і дабрацца да пазіцый Сіл абароны.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, воіны 40-й асобнай брыгады берагавой абароны перахапілі ўдарнымі беспілотнікамі 2 лодкі з акупантамі і знішчылі іх.
Пасля ўдару па першай лодцы варожы дэсант спрабаваў уплаў дабрацца да другой, але тая страціла кіраванне пад шквалам удараў украінскіх FPV-дронаў.
У выніку другая лодка згарэла ў чаротах разам з 8 расійскімі вайскоўцамі.