Boston Dynamics пачынае выпуск цуд-робата Atlas
- 10.01.2026, 6:54
Машына рухаецца як чалавек і гатовая да працы на прамысловых прадпрыемствах.
Масавая вытворчасць гуманападобнага робата ад Boston Dynamics для працы на прамысловых прадпрыемствах пачынаецца ў ЗША, піша 1News.
Робат-памочнік атрымаў назву Atlas.
Вядома, што робат абсталяваны штучным інтэлектам ад Google, рухаецца амаль як чалавек, можа падымаць грузы да 50 кг і самастойна клапаціцца пра своечасовую замену акумулятараў.
Яго суставы круцяцца ў любы бок. Гэта значыць, для змянення напрамку руху робату не трэба паварочваць корпус.
Акрамя таго, гуманападобны робат устойлівы да холаду і вільготнасці.
Падчас дэманстрацыі робатам дыстанцыйна кіраваў інжынер. Але кампанія сцвярджае, што машына цалкам самастойная.
Нагадаем, гэта ўжо не першае пакаленне робатаў Atlas. Аднак менавіта новую версію збіраюцца выкарыстоўваць на прадпрыемствах аўтамабілебудавання.
У прыватнасці, першую партыю плануюць укараніць да 2028 года на заводзе па вытворчасці электрамабіляў кампаніі Hyundai, які размешчаны ў штаце Джорджыя і якой належыць Boston Dynamics.
Эксперты кажуць: ажыятаж, выкліканы бумам камерцыйнага штучнага інтэлекту і новымі тэхнічнымі дасягненнямі, спрыяў укладанню велізарных сродкаў у распрацоўку робататэхнікі.
Але да з’яўлення сапраўды чалавекопадобных робатаў, здольных выконваць мноства розных задач на працоўных месцах або ў дамах, яшчэ далёка.