Узброеныя сілы Украіны за суткі знішчылі чатыры дарагавартасныя ЗРК расіян
- 1.01.2026, 22:01
Відэафакт.
Сілы беспілотных сістэм 31 снежня і 1 студзеня абязшкодзілі чатыры дарагавартасныя зенітна-ракетныя комплексы расіян — два «Торы», «Бук» і РЛС «С-350 Віцязь».
Пра гэта паведаміў камандуючы СБС Роберт «Мадзяр» Броўдзі.
Ён распавёў, што байцы з батальёна Asgard 412 ОБр «Немезіс» 1 студзеня ў Данецкай вобласці знішчылі яшчэ два дарагавартасныя расійскія ЗРК:
тактычны зенітна-ракетны комплекс «Тор»;
РЛС 50Н6Е комплексу ЗРК «С-350 Віцязь» — ключавы элемент зенітна-ракетнай сістэмы сярэдняй далёкасці для знішчэння авіяцыі і крылатых ракет.
«Мадзяр» адзначыў, што апошнюю зброю расіяне выкарыстоўваюць толькі з 2021 года. «С-350 Віцязь» прыйшоў на змену ЗРК «Бук». «Мадзяр» кажа, што комплекс здольны выяўляць і суправаджаць да 40 мэтаў адначасова. Зона паражэння ракетных і балістычных мэтаў складае да 60 км.