BE RU EN

СМІ назвалі прычыну смерці палітвязня Андрэя Паднебеннага

  • 8.09.2025, 22:28

36-гадовы палітвязень адбываў пакаранне ў магілёўскай ІК-15.

Прычынай смерці 36-гадовага палітвязня расіяніна Андрэя Паднебеннага стала ўдушша, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Паводле звестак выдання, памерлага пахавалі некалькі дзён таму. Іншыя абставіны смерці палітвязня пакуль невядомыя.

Нагадаем, пра смерць мужчыны ў сацсетках паведаміла яго маці Валянціна. З публікацыі вынікае, што Андрэй памёр 3 верасня. У яго засталіся жонка і маленькія дачкі.

Паднебеннага двойчы судзілі па крымінальных артыкулах. Усяго яму прызначылі 16 гадоў і 8 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны