BE RU EN

Сабаленка: Запрасіць Макса Мірнага ў каманду было адным з правільных рашэнняў

  • 8.09.2025, 22:03

Досвед і парады легендарнага тэнісіста дапамаглі першай ракетцы свету перамагчы на US Open.

Першая ракетка свету, беларуская тэнісістка Арына Сабаленка распавяла пра ўплыў трэнера Максіма Мірнага на паспяховы вынік на Адкрытым чэмпіянаце ЗША — 2025. У матчы за тытул яна перамагла амерыканку Аманду Анісімаву з лікам 6:3, 7:6 (7:3).

— Я быў на ўсіх вашых фіналах ТБШ, аднак сёння вы паказалі сапраўды сталую гульню. Якой была падрыхтоўка і ці можна сказаць, што ўплыў Макса Мірнага адыграў ролю?

— Так, вядома. Макс — новы голас у нашай камандзе, ён шмат аналізуе, дае свае заўвагі. І некалькі момантаў, якія ён падказаў, сапраўды дапамаглі мне зразумець, як дзейнічаць супраць агрэсіўных суперніц, якія пастаянна ціснуць глыбокай, плоскай, хуткай гульнёй, дзе найменшае падняцце мяча можа абярнуцца вінэрам з супрацьлеглага боку. Макс вельмі моцна дапамог у многіх аспектах. Гэта была камандная праца. Пасля Уімблдона я ўзяла невялікую паўзу, а потым мы вярнуліся і шмат працавалі над памылкамі, над тэнісам, каб падысці ў лепшай форме. Запрасіць Макса было адным з правільных рашэнняў, — сказала Сабаленка на прэс-канферэнцыі.

Апошнія навіны