Жонка кампазітара Эдуарда Ханка ўпершыню назвала яго сапраўднае імя
- 8.09.2025, 21:51
Вядомы беларускі кампазітар змяніў імя, калі вучыўся ў кансерваторыі ў Маскве.
Вядомы беларускі кампазітар Эдуард Ханок разам з жонкай Еўлаліяй сталі гасцямі праграмы тэлеканала «Беларусь 1» пад назвай «Скажинемолчи». Пара разам ужо 63 гады, яны разумеюць адно аднаго, здаецца, нават не з паўслова, а з паўпозірку. Еўлалія Іванаўна, між іншым, падзялілася сапраўднай сенсацыяй: высветлілася, што яе муж у свой час змяніў імя.
Як высветлілася, у Эдуарда быў старэйшы — на 9 месяцаў — брат, а яго маці, чакаючы другога дзіцяці, вельмі хацела дзяўчынку і нават прыдумала гучнае імя: Эльвіра.
— Не атрымалася Эльвіра, будзе Эльвір. Мы пазнаёміліся, усе вакол называюць яго Эдык. Я прыйшла да іх у дом, у госці, а яго маці мне кажа: «Так, Ляля, яго не Эдык завуць!» А мы ўжо тры дні былі знаёмыя, — расказала жонка кампазітара.
Увогуле, як высветлілася, шмат гадоў Эдуард Ханок па пашпарце быў Эльвірам.
— Ён змяніў імя, калі нарадзілася дачка Руслана, яе запісалі «Эльвіраўна». Я сказала: «Да якіх часоў?». Я патрабавала. Ён, калі вучыўся ў кансерваторыі ў Маскве, змяніў імя, — адзначыла Еўлалія Іванаўна.
Эдуард Ханок жартам сказаў, што, магчыма, цяпер яму варта ўзяць творчы псеўданім: Элік.
— Было б вельмі прыгожа: я — Элік, а яна — Ляля, — рассмяяўся Эдуард Сямёнавіч.